У Беларусі масава рассылаюць павесткі: палкоўнік у запасе ацаніў рызыкі для Украіны
8- 21.02.2026, 20:53
- 4,852
Лукашэнка цяпер ставіць у строй асабовы склад рознага ўзроўню.
Мужчыны ў Беларусі пачалі масава атрымліваць павесткі. Гэта тэма стала абмяркоўванай у сацыяльных сетках сярод беларусаў. Падзея можа быць звязаная з разгортваннем вучэнняў еўрапейскіх сіл на Балтыйскім кірунку.
Такую думку ў інтэрв'ю «24 Каналу» выказаў вайсковы эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік ЗСУ ў запасе Раман Світан, падкрэсліўшы, што ў рамках гэтых вучэнняў стаіць задача перакінуць да 10 тысяч вайскоўцаў на ўсходне-еўрапейскі кірунак з наступным разгортваннем да 40 тысяч чалавек.
Такія дзеянні Еўропы маглі выклікаць рэакцыю рэжыму Лукашэнкі. Бо, як адзначыў вайсковы эксперт, прысутнасць 40 тысяч еўрапейскіх байцоў (злучэнне 3 дывізій) для Лукашэнкі ўжо праблема, нягледзячы на тое, што гэта проста вучэнні.
- Ён жа памятае, як у 2021 годзе з перацяканнем у 2022 год на ягонай тэрыторыі расіяне праводзілі вучэнні і чым гэта скончылася — выхадам у бок Кіева. Дык вось такая самая карцінка цяпер у Лукашэнкі. Вучэнні, якія праводзяць еўрапейскія сілы, з пункту гледжання вайсковай логікі, пагражаюць паўночна-захаду Беларусі, — патлумачыў Світан.
Паводле слоў палкоўніка ЗСУ ў запасе, менавіта таму Лукашэнка цяпер ставіць у строй асабовы склад рознага ўзроўню, нават тых, хто ўжо выйшаў на пенсію. Паводле Світана, дыктатар спрабуе палепшыць сваё пакуль што абароннае становішча.
На перакананне вайсковага эксперта, Украіне такая мабілізацыя ў Беларусі пакуль нічым не пагражае.