«Чорны лебедзь» ужо «на падлёце» да Расіі»
3- 21.02.2026, 20:46
- 4,898
Крэмль загнаны ў пастку.
Паколькі страты сталі перавышаць магчымасць набору новых людзей у расійскую армію, Пуцін неўзабаве апынецца перад складаным выбарам, паведаміў афіцэр ЗСУ, вайсковы эксперт Алег Жданаў.
Крэмлю трэба або абвяшчаць мабілізацыю, каб была магчымасць далей ваяваць, або замарожваць канфлікт на нявызначаны тэрмін.
Таксама афіцэр ЗСУ парадаваў украінцаў яшчэ адной добрай навіной:
«Канада і Еўропа павялічваюць ваенныя бюджэты, каб падтрымаць нашу краіну. Таму мы чакаем ад іх, што пастаўкі ўзбраення будуць нарастаць».
Сваё меркаванне пра сітуацыю з жывой сілай у арміі РФ вайсковы эксперт азвучыў на канале YouTube.
«Пуцін рыхтуе Расійскую Федэрацыю да новай мабілізацыі. Без яе яны не вытрымаюць. Нават перавод Расгвардыі ў склад Міністэрства абароны РФ, нават расфарміраванне МНС і перавод большай часткі супрацоўнікаў у склад Міністэрства абароны РФ не ратуе сітуацыю. На сённяшні дзень, як кажа расійскі Генштаб, сітуацыю выратуе ад 500 тыс. да 1 млн чалавек. Хваля мабілізацыі ў Расійскай Федэрацыі павінна быць такой. Яна выратуе становішча на фронце», — праінфармаваў сваіх гледачоў афіцэр ЗСУ.
«Ці будзе абвешчана мабілізацыя, ці не будзе? Заходнія аналітыкі мяркуюць, што вясной можа быць абвешчана такая мабілізацыя, у супрацьлеглым выпадку расійскі фронт можа пасыпацца, бо асабліва ахвотных ваяваць няма. Паток кантрактнікаў іссяк. Ваенкаматы «грабуць» усё, што можна «нагрэбці».
Вядома, ужо каторы месяц мы адзначаем падзенне баяздольнасці расійскай пяхоты на полі бою. Для нас гэта, вядома, пазітыўны сігнал, а для Расійскай Федэрацыі гэта сігнал, што «чорны лебедзь» дзесьці ўжо «на падлёце», таму чакаем», — адзначыў Жданаў.
Затым вайсковы эксперт дадаў: «Ці Пуцін вырашыцца на мабілізацыю, ці ён будзе разглядаць іншыя варыянты, аж да замарозкі канфлікту, бо весці такія актыўныя баявыя дзеянні пры эканоміцы РФ і адсутнасці неабходнай колькасці асабовага складу можа абрынуць палітычную сітуацыю ўнутры Расійскай Федэрацыі. Гэта пытанне бліжэйшых месяцаў».