Мінск саступіў двум вобласцям па тэмпах росту цэн на «квадраты»
1- 21.02.2026, 19:53
- 1,704
Дзе жыллё даражэе хутчэй.
У сярэднім кошт квадратнага метра жылля ў Беларусі летась падаражэў на 4,6% да 2024-га. Гэта выплывае з даных Белстата. Пры гэтым у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях рост быў найвышэйшы.
У Мінску кошт квадратнага метра ў сярэднім за год вырас на 6,7%. І гэта не найбольшае павелічэнне кошту жылля. У Гродзенскай вобласці — 8,9%, а ў Магілёўскай — 7,6%. Ідзе гаворка пра кошт у рублях.
Найбольш сціплы прырост быў у Брэсцкай вобласці — на 2,7%. Віцебская і Гомельская аказаліся побач — 3,9% і 3,8% адпаведна. У Мінскай вобласці «квадрат» падаражэў на 4,1%.
У той жа час сярэдні кошт па краіне вырас прыкметна менш, чым годам раней. У 2024 годзе павелічэнне было на 15,6%.