21 лютага 2026, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фламінга» ўдарылі па заводзе міжкантынентальных балістычных ракет РФ: раскрытыя падрабязнасці

1
«Фламінга» ўдарылі па заводзе міжкантынентальных балістычных ракет РФ: раскрытыя падрабязнасці

На тэрыторыі паражанага аб’екта зафіксаваны пажар.

Сілы абароны Украіны ў ноч на 21 лютага нанеслі ўдары крылатымі ракетамі «Фламінга» па тэрыторыі РФ. Вайскоўцы паразілі «Воткінскі завод», які вырабляе міжкантынентальныя балістычныя ракеты, а таксама пад ударам былі іншыя аб’екты.

Пра гэта паведамляе у Telegram Генеральны штаб ЗСУ.

«Нанеслі ўдар, выкарыстоўваючы крылатыя ракеты FP-5 «Фламінга». Паражана прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу «Воткінскі завод» у горадзе Воткінск (Удмурцкая Рэспубліка, РФ). На тэрыторыі аб’екта зафіксаваны пажар. Вынікі ўдакладняюцца», — гаворыцца ў паведамленні.

У Генштабе ЗСУ адзначылі, што «Воткінскі завод» займаецца вырабам:

- міжкантынентальных балістычных ракет (МБР) РС-24 «Ярс», «Ярс-С», «Ярс-М»;

- балістычных ракет ЗМ-30 (Р-30) «Булава» для падводных лодак праекта 955А «Барэй-А»;

- балістычных ракет тыпу 9М723-1 для АТРК «Іскандэр-М» і 9-С-7760 для авіяцыйнага ракетнага комплексу «Кінжал».

Паражэнне лагістыкі праціўніка

Акрамя вышэйзгаданага, украінскія вайскоўцы, папярэдне, паразілі Нафтагорскі газаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці РФ. Гэты аб’ект задзейнічаны ў забеспячэнні патрэбаў расійскай акупацыйнай арміі. У выніку атакі на тэрыторыі прадпрыемства зафіксаваны пажар, маштабы паражэння ўдакладняюцца.

Акрамя таго, на тэрыторыі часова акупаванай Данецкай вобласці Сілы абароны паразілі склад гаруча-змазачных матэрыялаў праціўніка (у Данецку) і майстэрню па вытворчасці і абслугоўванні дронаў (у раёне н.п. Новая Каракуба).

Таксама ў Генштабе дадалі, што ў Палогах (часова акупаванай частцы Запарожскай вобласці) вайскоўцы нанеслі паражэнне па складзе матэрыяльна-тэхнічных сродкаў акупантаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках