21 лютага 2026, Субота, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы знішчылі расійскі «аналаг HIMARS»

4
Украінскія вайскоўцы знішчылі расійскі «аналаг HIMARS»
Фота: Defence-ua.com

Відэафакт.

Украінскія вайскоўцы знішчылі расійскую рэактыўную сістэму залпавага агню «Торнадо-С» на агнявой пазіцыі ў часова акупаванай частцы Запарожскай вобласці.

Пра гэта напісаў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі у сваім Telegram-канале.

Паводле звестак вайскоўцаў, знішчаная ўстаноўка «Торнадо-С» з'яўляецца мадэрнізаванай версіяй РСЗА «Смерч», якая мае павышаную дакладнасць і дальнасць паражэння да 120 км. Сістэма выкарыстоўвае высокадакладныя рэактыўныя снарады і з'яўляецца адной з наймагутнейшых у лінейцы расійскіх рэактыўных сістэм залпавага агню.

У Сілах беспілотных сістэм адзначылі, што менавіта такія комплексы акупанты прымяняюць для удараў па ўкраінскіх гарадах, у прыватнасці па Харкаве, Запарожжы, Сумах, Херсоне і Нікапалі.

На апублікаваным відэа зафіксаваны момант паражэння расійскай устаноўкі на баявой пазіцыі.

Што вядома пра «Торнадо-С»

«Торнадо-С» — мадэрнізаваная рэактыўная сістэма залпавага агню, якую лічаць адной з самых магутных у расійскай арміі. Яна здольная прымяняць высокадакладныя боепрыпасы і паражаць мэты на адлегласці да 120 км.

Раней заяўлялася, што пры правільным прымяненні гэтая сістэма можа выконваць ролю аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу і наносіць удары па мэтах у глыбокім тыле праціўніка. Менавіта таму яе часам называюць патэнцыйным «расійскім HIMARS».

Наменклатура снарадаў «Торнадо-С» уключае карэктаваныя ракеты 9М542, 9М544 і 9М549. Акрамя таго, сістэма можа выкарыстоўваць разведвальныя боепрыпасы 9М534, якія падчас палёту запускаюць беспілотнік Т-90 для разведкі мясцовасці і перадачы даных на камандны пункт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках