Агенты РФ, рыхтуючыся забіць Зяленскага, знялі жыллё побач з Офісам Прэзідэнта
1- 21.02.2026, 6:00
- 6,326
Ліквідацыя кіраўніка Украіны была ключавым элементам расійскага плана.
За час поўнамаштабнай вайны Расія прадпрыняла некалькі спробаў фізічна ліквідаваць Уладзіміра Зяленскага. Як паведамляе CNN, у межах гэтых няўдалых замахаў расійскія агенты арэндавалі кватэры побач з Офісам Прэзідэнта Украіны.
Выданне падкрэслівае, што ліквідацыя ўкраінскага лідара была ключавым элементам плана Масквы па хуткім захопе ўсёй краіны. Расія разлічвала рэалізаваць гэту задуму на працягу некалькіх дзён.
«Яго павінны былі схапіць або забіць, калі б ён не паспеў схавацца раней за іх», — адзначае CNN.
Паводле слоў неназванай крыніцы, блізкай да прэзідэнта, «расійскія агенты арэндавалі кватэры ў непасрэднай блізкасці ад прэзідэнцкай рэзідэнцыі з загадам ліквідаваць яго».