21 лютага 2026, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп у сакавіку паедзе ў Кітай

6
Трамп у сакавіку паедзе ў Кітай

Прэзідэнт ЗША абяцае «вялікае шоў».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 31 сакавіка адправіцца з візітам у Кітай. Ён будзе там да 2 красавіка.

Пра гэта паведаміла Reuters у пятніцу, 20 лютага, са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Выданне адзначае, што сустрэча Трампа з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам адбудзецца на фоне напружанасці паміж найбуйнейшымі эканомікамі свету.

Як адзначыў суразмоўца Reuters — чыноўнік, які пажадаў застацца ананімным, — візіт Трампа працягнецца некалькі дзён, і гэта сведчыць пра яго сур'ёзнасць. Абодва бакі ўзважваюць, ці варта працягваць гандлёвае перамір'е, якое прыпыніла так званую вайну тарыфаў.

Сам Трамп ужо заявіў, што яго паездка ў Кітай будзе «шалёнай».

«Мы павінны зладзіць самае вялікае шоў, якое вы калі-небудзь бачылі ў гісторыі Кітая», — сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках