21 лютага 2026, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапагандыст абвінаваціў камандуючага дронавымі войскамі РФ у стратах

1
Z-прапагандыст абвінаваціў камандуючага дронавымі войскамі РФ у стратах
Юрый Ваганаў

Нібыта Юрый Ваганаў паставіў неякасныя БПЛА і сродкі РЭБ.

У РФ працягваецца скандал у сувязі з тайным прызначэннем былога гандляра сантэхнікай Юрыя Ваганава камандуючым новымі дронавымі войскамі РФ. Z-блогер і «раззлаваны патрыёт» Максім Клімаў заяўляе, што гэты персанаж пастаўкамі неякасных БПЛА і сродкаў РЭБ нанёс расійскай арміі вялізныя страты.

Абвінавачанні Клімаў агучыў у сваім блогу, перадае «Дыялог».

Z-блогер паведаміў, што яму ўжо прылятала папярэджанне наконт крытыкі на адрас Ваганава. Аднак пагрозам ён не паслухаўся.

«Пра ўнітазнае мінулае, пра гандаль сантэхнікай ніхто б цяпер не ўспамінаў у дачыненні да гэтага чалавека, калі б ён сябе годна паказаў падчас «СВА». На гэтым чалавеку крыві нашых байцоў не менш, чым на «Мадзяры» (камандуючым Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ — рэд.)! Яго дзеяннямі была разгромлена нізавая радыёэлектронная разведка і арганізацыя радыёэлектроннай барацьбы. Гэта мае катастрафічныя наступствы не толькі цяпер на фронце, але і для далейшага ходу баявых дзеянняў. Менавіта яго дзеянні! Бо галоўны РЭБавец Узброеных Сіл РФ не лезе ў тэму нізавога РЭБ, таму што гэта карова, якую доіць Юра Унітаз», — заявіў Клімаў.

Варта адзначыць, што Крэмль хавае факт прызначэння Ваганава камандуючым дронавымі войскамі РФ. Паводле даных Клімава, ён дагэтуль з'яўляецца толькі выконваючым абавязкі, а не паўнавартасным кіраўніком новага віду войскаў Узброеных Сіл Расіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках