21 лютага 2026, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венгрыя заявіла, што будзе блакаваць €90 мільярдаў ад ЕС для Украіны

12
Венгрыя заявіла, што будзе блакаваць €90 мільярдаў ад ЕС для Украіны

Да аднаўлення «Дружбы».

Венгрыя абвясціла, што будзе блакаваць выдзяленне Украіне крэдыту ў 90 мільярдаў еўра ад ЕС, пакуль не будуць адноўлены пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба».

Пра гэта ў пятніцу заявіў міністр замежных спраў Венгрыі Петер Сійярто, піша «Еўрапейская праўда».

Сійярто заявіў, што Украіна шантажуе Венгрыю, «спыніўшы транзіт нафты ў каардынацыі з Бруселем і венгерскай апазіцыяй, каб стварыць перабоі з пастаўкамі ў Венгрыю і падняць цэны на паліва перад выбарамі».

«Мы блакуем крэдыт ЕС для Украіны ў памеры 90 мільярдаў еўра да аднаўлення транзіту нафты ў Венгрыю па нафтаправодзе „Дружба“», – заявіў венгерскі міністр.

Ён сцвярджае, што, блакуючы транзіт нафты ў Венгрыю па нафтаправодзе «Дружба», Украіна парушае Пагадненне аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай. «Мы не паддамося гэтаму шантажу», – заявіў Сійярто.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках