20 лютага 2026, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Толькі адзін чалавек казаў Пуціну, што напад на Украіну стане катастрофай

9
СМІ: Толькі адзін чалавек казаў Пуціну, што напад на Украіну стане катастрофай
Дзмітрый Казак

Ён быў у жаху ад планаў кіраўніка Крэмля.

У Крэмлі перад пачаткам вайны з Украінай у лютым 2022 года былі ўпэўненыя, што пераважная большасць украінцаў падтрымае расійскае ўварванне.

Як паведамляе The Guardian са спасылкай на даныя еўрапейскай разведкі, у Маскве ацэньвалі, што толькі 10% украінцаў будуць гатовыя супраціўляцца акупацыйным войскам. Астатнія (90%), як лічылі ў Крэмлі, або актыўна падтрымаюць увод расійскай арміі, або ў рэшце рэшт прымуць яго, крыху пабурчэўшы.

Чалавекам, які меў інфармацыю пра Украіну, адрозную ад таго, што казалі ўсе, быў Сяргей Нарышкін — кіраўнік Службы знешняй разведкі. Ён праславіўся заіканнем і зблытанай прамовай на гістарычным пасяджэнні ў Крэмлі, дзе Уладзімір Пуцін пытаў меркаванне членаў Савета бяспекі па Украіне.

Нарышкін, паводле крыніц The Guardian, ведаў тое, чаго іншыя не ведалі. «Але ён слабы і нерашучы, а Пуцін хацеў, каб усе былі часткай гэтага рашэння. Таму вы ўбачылі тое паводзіны (Нарышкіна — прым.), якія ўбачылі», — сказаў суразмоўца выдання. Нарышкін выглядаў напалоханым, але ў рэшце рэшт падтрымаў Пуціна.

Адкрыта супраць на пасяджэнні ў Крэмлі выступіў толькі адзін чалавек — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Казак, адзін з самых даўніх паплечнікаў Пуціна, які ведаў яго з сярэдзіны 1990-х. Казак быў у жаху ад планаў Пуціна, але ўсвядоміў тое, што адбываецца, толькі ў дзень пасяджэння ў Крэмлі, як паведаміла The Guardian блізкая да яго крыніца.

Паводле дадзеных выдання, падчас той сустрэчы Казак даказваў Пуціну не з маральнага, а са стратэгічнага пункту гледжання, што ўварванне ва Украіну абернецца катастрофай, хоць і не ведаў, што менавіта плануе Пуцін — абмежаваную аперацыю па захопе Данбаса ці поўнамаштабную вайну. Пасля заканчэння пасяджэння Казак застаўся сам-насам з Пуціным і працягваў спрачацца з ім, паведаміла крыніца The Guardian. Выступ Казака выразалі з тэлетрансляцыі. Напрыканцы 2025 года ён пайшоў у адстаўку з усіх пасадаў у АП.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках