20 лютага 2026, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Мяцеж Прыгожына падштурхнуў Сі Цзіньпіна пачаць чысткі

2
WSJ: Мяцеж Прыгожына падштурхнуў Сі Цзіньпіна пачаць чысткі
Сі Цзіньпін

Кіраўнік КНР напалоханы карупцыяй і лаяльнасцю арміі.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін пачаў новую хвалю чыстак у кітайскай арміі пасля таго, як заснавальнік ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын здзейсніў спробу мяцежу ў Расіі.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, блізкія да кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая.

Паводле суразмоўцаў выдання, няздольнасць Масквы дасягнуць хуткай перамогі над Украінай, а потым і над Прыгожыным, паказала кіраўнікам Кітая, што маштабная мадэрнізацыя ўзброеных сіл не прыводзіць аўтаматычна да стварэння грознай баявой сілы.

Сі Цзіньпін, занепакоены карупцыяй, якая падрывае баяздольнасць краіны, прыйшоў да высновы, што адной ваеннай тэхнікі недастаткова для забеспячэння абароны, калі яна не падмацаваная абсалютнай палітычнай лаяльнасцю, гаворыцца ў публікацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках