Супрацьудар на поўдні: ЗСУ заблакавалі прасоўванне войскаў РФ
- 20.02.2026, 15:38
- 2,242
І скарацілі «шэрую зону».
Сілы абароны Украіны паспяховымі контратакуючымі і штурмавымі дзеяннямі спынілі прасоўванне расіян на поўдні. Яны таксама скарацілі «шэрую зону».
Пра гэта спікер Сіл абароны поўдня Украіны Уладзіслаў Валошын заявіў у эфіры тэлемарафону.
«Мы правялі некалькі контратакуючых і штурмавых дзеянняў на асобных участках лініі баявога судакнення. Мы скарацілі, перш за ўсё, так званую «шэрую зону». Мы не далі ворагу штурмаваць і развіць поспех на некалькіх напрамках. Акрамя таго, не далі ўвесці групы замацавання», — падкрэсліў ён.
Валошын дадаў, што, паводле дадзеных украінскай разведкі, некалькі падраздзяленняў РФ страцілі баявыя магчымасці і здольнасць весці наступальныя дзеянні. Акрамя таго, яны не здольныя нармальна падрыхтаваць групы замацавання, каб нешта ўтрымліваць.
«У нас ёсць пэўныя поспехі. Мы заблакавалі прасоўванне ворага і дзейнічаем у актыўнай абароне», — адзначыў прадстаўнік Сіл абароны поўдня.