Андрэй Войніч: Статкевіч — сапраўдны волат
2- 20.02.2026, 12:28
Беларусі патрэбны моцны і прынцыповы лідар.
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-палітвязень Андрэй Войніч пракаментаваў выхад на волю лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча:
— Нарэшце на волі, але, на жаль, з праблемай.
Мікалай Статкевіч — глыба, сапраўдны беларускі волат і змагар, якіх яшчэ пашукай па свеце. Ён абавязкова ўстане на ногі і вернецца ў строй!
Беларусі і беларусам патрэбны сапраўдны, моцны, прынцыповы і мэтанакіраваны лідар, і гэта — Мікалай Статкевіч.