Халадней за ўсё гэтай ноччу было на поўдні Беларусі
- 20.02.2026, 11:11
- 1,380
Сіноптыкі абяцаюць хуткую адлігу.
На метэастанцыі «Палеская» было мінус 14°С, у Мазыры — -13,9°С, у Лельчыцах — -13,6°С, у Пінску — -13,2°С.
У Верхнядзвінску на поўначы Беларусі было -11,6°С, Езярышча — 10,2°С. У Мінску — 10,4°С.
Маразы адступаюць. У нядзелю прыйдзе адліга, кажуць сіноптыкі. Да канца зімы маразоў не павінна быць.
Падобна, самай халоднай ноччу гэтай зімы было 2 лютага. На станцыі «Палеская» было мінус 31,1°С, у Мінску — мінус 28,5°С.
