Трамп заснуў на сваёй першай Радзе міру
28- 20.02.2026, 10:55
- 9,286
На сустрэчы прысутнічалі лідары каля 20 краін.
У чацвер, 19 лютага, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў у Вашынгтоне першае пасяджэнне Рады міру.
У выніку на гэтай сустрэчы прысутнічалі лідары каля 20 краін (з 35, якія афіцыйна пацвердзілі сваё жаданне далучыцца да Рады). Сам Трамп паспеў не толькі выступіць і пахлопаць па плячы кожнага на агульным пратакольным фота, але нават уздрымнуць падчас выступлення сваіх калег.
Паводле звестак СМІ, першае пасяджэнне Рады міру доўжылася каля трох гадзін. За гэты час дзясяткі палітыкаў паспелі ўзяць слова і выказаць свае думкі адносна нядаўна створанай міжнароднай структуры, а таксама прамовіць пахвальныя прамовы на адрас галоўнага арганізатара — Дональда Трампа.
Так, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў заснаваць спецыяльную ўзнагароду Рады міру імя самога Трампа. На думку Такаева, гэта стала б сваесаблівым знакам прызнання «выдатных намаганняў і дасягненняў у галіне будавання міру» амерыканскага прэзідэнта.
Нічога сабе. Трамп моцна спіць і вось-вось зваліцца са свайго крэсла.
Гэта абсалютна прыніжальна на сусветнай арэне. У Трампа няма вынослівасці, каб заставацца прэзідэнтам. pic.twitter.com/MoONdY7QjW
— CALL TO ACTIVISM (@CalltoActivism) 19 лютага 2026
Але галоўным аб'ектам увагі прэсы на гэтай Радзе міру ўсё ж такі стаў сам Трамп: 79-гадовы палітык здолеў задрамаць падчас выступлення аднаго з калег. Гэты момант не схаваўся ад камер уважлівых журналістаў, і кадры хутка разляцеліся па сацсетках.
Пры гэтым сам палітык неаднаразова дакоряў менавіта ў гэтай «маленькай слабасці» свайго апанента на мінулых выбарах Джо Байдэна, які ў апошні год свайго прэзідэнцтва таксама не раз быў заўважаны, клюпаючы носам, на публічных мерапрыемствах.