20 лютага 2026, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Час працуе на Украіну, а не на адчайнага Пуціна

2
The Telegraph: Час працуе на Украіну, а не на адчайнага Пуціна

Расія нясе незваротныя страты ў вайне.

Чарговы раўнд мірных перамоваў паміж Расіяй і Украінай ізноў праваліўся. Пасля аптымістычных заяў спецпасланніка Вашынгтона Стыва Уіткафа перамовы ў Жэневе ў аўторак цягнуліся ўвесь дзень, аднак ужо ў сераду скончыліся ўсяго за дзве гадзіны. Бакі змаглі ўзгадніць толькі пытанні кантролю спынення агню і лініі судакранання, аднак абсалютна разышліся ў пытаннях тэрытарыяльных межаў, — піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Унутры каманды Трампа і ў некаторых еўрапейскіх сталіцах дамінуе меркаванне, што Маскве выгадна зацягваць перамоўны працэс — маўляў, Расія, валодаючы рэсурсамі і чалавечым рэзервам, здольная «перасядзець» Захад. З гэтага вынікаюць рэкамендацыі ціснуць на Кіеў, каб ён пагадзіўся на нявыгадныя ўмовы.

Аднак рэальнасць усё больш абвяргае гэты наратыў. Нягледзячы на адсутнасць буйных украінскіх прарываў пасля няўдалага контрнаступу летам 2023 года, сітуацыя паступова змяняецца.

З серады па нядзелю мінулага тыдня Украіна вызваліла 201 квадратны кіламетр тэрыторыі пад Запарожжам — найхутчэйшыя тэмпы прасоўвання за апошнія 2,5 года. Гэта перавышае ўвесь расійскі прагрэс за снежань 2025 года.

Адзін з ключавых фактараў — страта расійскай арміяй доступу да камунікацый Starlink. Але куды важнейшыя — устойлівыя перавагі Украіны: удасканаленыя FPV-дроны з далёкасцю да 30 км, здольныя абыходзіць расійскія сродкі РЭБ, і новыя пастаўкі ўзбраення, уключна з нямецкімі БМП Lynx KF41.

Акрамя тэхналагічных праблем, Расія сутыкаецца з крытычным дэфіцытам жывой сілы. Да чацвёртай гадавіны вайны страты расійскіх войскаў дасягнуць 1,3 млн чалавек забітымі і параненымі. Паводле даных Кіева, ужо два месяцы страты перавышаюць мабілізацыю. Баючыся абвяшчэння паўнамаштабнага прызыву, Крэмль вымушаны вербаваць на фронт кубінцаў, індыйцаў і афрыканцаў, абяцаючы высокія заробкі і «бяспечныя» заданні. Насамрэч іх кідаюць на перадавую, што пагаршае рэпутацыю Масквы сярод партнёраў.

Тым часам расійская эканоміка імкліва слабея. Банк Расіі ў спробе ажывіць рост знізіў ключавую стаўку да 15,5% — крок, які толькі разганяе інфляцыю. Паводле даных BBC, цэны на прадукты ў Маскве выраслі больш як на 20% за месяц.

Пасля гадоў уяўнай стабільнасці вайна пачынае падтачваць расійскі гарадскі сярэдні клас.

Нягледзячы на чаканні многіх заходніх аналітыкаў, менавіта зацягванне канфлікту ставіць Расію ў больш уразлівае становішча. Украіна атрымлівае ўсё больш магчымасцяў узмацняць ціск на фронце, і час паступова працуе не на Крэмль, а на Кіеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках