Алесь Бяляцкі: Наша справа яшчэ не скончана
1- 20.02.2026, 10:08
- 1,664
Вызваленне Мікалая Статкевіча — выдатная, даўно чаканая навіна.
Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі пракаментаваў вызваленне Мікалая Статкевіча
— Выдатная, даўно чаканая навіна. Мікалай Статкевіч, патрыярх беларускага супраціву, які столькі гадоў таміўся ў турме, нарэшце выйшаў на свабоду.
Ён дамогся свайго, застаўся ў Беларусі. Радасць з горкім прысмакам. Свабода дасталася яму дарагой цаной, у Мікалая ёсць сур'ёзныя праблемы са здароўем. У турме ўлады адбіраюць у палітвязняў здароўе, а часам і жыццё. Садысцкі рэжым не ведае літасці.
Дарагі Мікалай, папраўляйся! Наша справа яшчэ не скончана, ты патрэбны Беларусі!