20 лютага 2026, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як можна людзям прадаваць вось гэта»

4
«Як можна людзям прадаваць вось гэта»
ілюстрацыйнае фота

Беларуска прапанавала супрацоўнікам «Гіппы» пакаштаваць «свежыя» пірожныя, якія ёй прадалі.

Беларуска распакавала дома набытыя ў сталічным «Гіппе» пірожныя і выявіла на кандытарскім вырабе цвіль. Сваім абурэннем жанчына падзялілася ў TikTok. Ролік заўважылі ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна і праверылі гандлёвы аб'ект, піша «Зеркало».

Тавар жанчына набыла ў гіпермаркеце на праспекце Пераможцаў, 9.

— Вось такія пірожныя былі набытыя ў «Гіппе», — распавяла ў відэа беларуска. — Паглядзіце, якія яны! Як можна людзям прадаваць вось гэтае пірожнае з цвіллю і нахабна хлусіць, што яно свежае. Дык хай самі з'ядуць, калі свежыя. Навошта выставляць вось такое?

Карыстальнікі TikTok, паглядзеўшы ролік, выказалі сумнеў у тым, што пірожныя сапраўды былі набытыя ў краме. Тады жанчына зняла новае відэа, у якім паказала чэк з «Гіппы» на той самы кандытарскі выраб.

Як піша дзяржагенцтва «Мінск-Навіны», гандлёвую кропку праверыў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна.

— У ходзе вывучэння інфармацыі з відэа пацверджаны факт рэалізацыі харчовай прадукцыі не гарантаванай якасці. За парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў сферы забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў дадзеным прадпрыемстве гандлю прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, — паведамілі спецыялісты. — Акрамя таго, у дачыненні да гандлёвага аб'екта праводзяцца наглядныя мерапрыемствы, у ходзе якіх запланаваны адбор пробаў прадукцыі, аналагічнай указанай у відэазвароце, з мэтай правядзення лабараторных даследаванняў па паказчыках бяспекі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках