Такаеў прапанаваў заснаваць узнагароду імя Трампа
- 20.02.2026, 4:55
За поспехі ў дасягненні міру
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў заснаваць спецыяльную прэмію імя амерыканскага лідара Дональда Трампа. Пра гэта кіраўнік рэспублікі заявіў падчас першага пасяджэння «Рады міру», трансляцыя вялася на YouTube-канале Белага дома.
«Я хацеў бы прапанаваць заснаваць спецыяльную прэмію Рады міру імя прэзідэнта Трампа ў знак прызнання ягоных выбітных намаганняў і дасягненняў у галіне пабудовы міру», — сказаў кіраўнік Казахстана.
Такаеў дадаў, што пад кіраўніцтвам Трампа «Рада міру» можа паспяхова выканаць сваю місію.
Стварэнне «Рады міру» ініцыяваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у межах урэгулявання сітуацыі ў сектары Газы. Пазней стала вядома, што паўнамоцтвы новага міжнароднага органа выйдуць за межы палестынскага анклава. Як заявілі агенцтву Bloomberg высокапастаўленыя чыноўнікі, амерыканскі лідар спрабуе стварыць канкурэнта ААН.