У Кіраўску ў калодзежы знайшлі цела мужчыны
- 20.02.2026, 4:00
- 1,442
Яго заўважыла сваячка і выклікала супрацоўнікаў МНС.
Уначы 18 лютага ў Кіраўску на тэрыторыі прыватнага ўчастка ў калодзежы для пітной вады быў знойдзены мёртвы мужчына 1976 года нараджэння. Яго заўважыла сваячка і выклікала супрацоўнікаў МНС.
Выратавальнікі з дапамогай вяроўкі дасталі цела з калодзежа.
Як паведамляецца, калодзеж быў бетонным, ён складаўся з кольцаў дыяметрам каля 1 метра, глыбінёй прыблізна 5 метраў. Вышыня вады была каля 1,5 метра.