Беларускі рубель аслабеў па выніках таргоў
1- 2.02.2026, 18:02
- 1,252
Долар падаражэў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 лютага долар адразу падаражэў на 3,5 капейкі.
Курс долара вырас на 1,27% — да 2,869 рубля.
Па еўра таргоў не было — курс застаўся на ўзроўні 3,3831 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 0,48% — да 3,7348 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань падаражэў на 1,37% — да 4,1309 рубля за 10 юаняў.