Трамп прызначыць свайго зяця спецыяльным пасланнікам міру
1- 19.02.2026, 23:15
Прэзідэнт ЗША назваў Кушнера «разумным хлопцам».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас першага пасяджэння «Рады міру» заявіў, што збіраецца прызначыць свайго зяця Джарэда Кушнера спецыяльным пасланнікам міру. Паводле яго слоў, на гэтай пасадзе ён засяродзіцца на пасярэдніцтве ў новых дыпламатычных пагадненнях, піша Politico.
Кушнер займаў пасаду старэйшага дарадцы падчас першага тэрміну Трампа. Цяпер ён займаецца перамовамі на Блізкім Усходзе і расійска-ўкраінскай вайной. У прыватнасці, ён удзельнічаў у трохбаковых перамовах у Абу-Дабі і Жэневе. Трамп высока ацаніў ролю Кушнера ў перамовах на Блізкім Усходзе.
«Вельмі разумны хлопец. Мы таксама робім Джарэда пасланнікам міру. Яны абодва пасланнікі міру… Я назіраю за гэтымі хлопцамі, кажу, у нас усё добра, прынамсі з пункту гледжання IQ», — сказаў Трамп пра Кушнера і Стыва Уіткова, які ўжо з’яўляецца спецыяльным пасланнікам.