20 лютага 2026, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску супрацоўніца бальніцы абакрала пацыента, які быў на аперацыі

У Пінску супрацоўніца бальніцы абакрала пацыента, які быў на аперацыі

Зламысніцарашылася на крадзеж у свой апошні працоўны дзень.

У Пінску ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўніцы бальніцы, якую падазраюць у крадзяжу кашалька ў пацыента падчас яго аперацыі. Пра гэта паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У міліцыю з заявай аб знікненні кашалька з грашыма і банкаўскімі карткамі на суму каля 2 тысяч рублёў звярнуўся 52-гадовы жыхар Пінскага раёна. Мужчына расказаў, што накіроўваўся па пакупкі, калі яму раптам стала блага, і яго шпіталізавалі для тэрміновай аперацыі. Пасля аперацыі ён выявіў, што з яго рэчаў знік кашалёк з грашыма.

Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж учыніла 48-гадовая работніца бальніцы.

«Фігурантка патлумачыла, што з ёй не працягнулі кантракт, і яна адпрацоўвала апошні дзень. Яна спадзявалася на беспакаранасць, прысвоіла ўсе грошы з кашалька, а затым спаліла яго ў печы. У маленькай кішэньцы кашалька знаходзіліся яшчэ 500 долараў, якія яна не заўважыла — яны згарэлі разам з кашальком. Атрыманую суму яна траціла на асабістыя патрэбы», — паведамілі ва УУС.

Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК («Крадзеж»). Частку пахішчаных грошай ужо вярнулі ўладальніку кашалька.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках