19 лютага 2026, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча гатовая замініраваць мяжу з Беларуссю за 48 гадзін

Польшча гатовая замініраваць мяжу з Беларуссю за 48 гадзін

Варшава выходзіць з Атаўскай канвенцыі.

Польшча пасля выхаду з Атаўскай канвенцыі будзе здольная замініраваць мяжу супрацьпяхотнымі мінамі за 48 гадзін у выпадку пагрозы. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск, выступаючы на ваенным палігоне Зялёнка, перадае dziennik.pl.

Па яго словах, Польшча «у гэтыя гадзіны» выходзіць з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе выкарыстанне, назапашванне, вытворчасць і перадачу супрацьпяхотных мін. Краіна мае намер выкарыстоўваць гэтыя боепрыпасы ў межах праекта «Усходні шчыт», каб абараніць межы ад Беларусі і «расійскага анклава» ў Калінінградзе.

«Мы знаходзімся ў працэсе завяршэння гэтага праекта, які мае вырашальнае значэнне для нашай бяспекі, для бяспекі нашай тэрыторыі і межаў», — заявіў Туск.

Польшча абвясціла пра пачатак працэсу выхаду з Атаўскай канвенцыі ў жніўні 2025 года, а перад тым, у сакавіку, ухваліла пачатак гэтага працэсу. Да афіцыйнага выхаду павінна прайсці шэсць месяцаў — тэрмін мінае 20 лютага 2026 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках