На свабоду выйшла палітзняволеная Наталля Левая
3- 19.02.2026, 19:40
- 4,822
Яна цяжарная.
На свабоду па памілаванні выйшла цяжарная палітзняволеная Наталля Левая, якую пасля вяртання з Польшчы ў 2024 годзе прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі за ахвяраванні.
Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што Левая была памілаваная.
Наталлю затрымалі на мяжы ў маі 2024 года, калі яна вярталася з Польшчы ў Беларусь. Працэс над Левай завяршыўся 17 ліпеня 2024 года ў Брэсцкім гарадскім судзе. Яе абвінавачвалі па трох артыкулах — «Фінансаванне вайны» (ч. 2 арт. 361−3 КК), «Фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361−2 КК у старой рэдакцыі) і «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361−2 КК).
Жанчыну асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі.