19 лютага 2026, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая сустрэча «Рады міру»: Трамп заставіў усіх чакаць

12
Першая сустрэча «Рады міру»: Трамп заставіў усіх чакаць

А таксама папракнуў Нарвегію.

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне «Рады міру», створанай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Пра гэта паведаміла The Guardian у чацвер, 19 лютага.

Пасяджэнне пачалося з таго, што сусветным лідарам давялося чакаць Трампа, пакуль фонам граў ягоны плэйліст.

Прэзідэнт ЗША пачаў сваё выступленне з напаміну пра тое, што ён быццам бы скончыў восем войнаў. У той жа час Трамп прызнаў, што пытанне завяршэння вайны ва Украіне і далей «усклізвае».

Таксама Трамп узгадаў пра Нобелеўскую прэмію міру, якую ён так і не атрымаў летась. Спачатку ён казаў пра «многіх нашых сяброў у Еўропе» і пра тое, што яны «хочуць стаць паўнапраўнымі членамі [«Рады міру»]».

Потым адзначыў, што Нарвегія згадзілася правесці мерапрыемства «Рады міру» ў будучыні, і тут выказаў сваё расчараванне наконт адсутнасці прэміі міру: «Я падумаў, калі ўбачыў гэтую запіску: “Я рады абвясціць, што Нарвегія”, я думаў, што яны скажуць, што даюць мне Нобелеўскую прэмію… О, гэта ўжо менш захапляльна».

Хутка Трамп ужо заявіў, што Нобелеўская прэмія міру яму «абсалютна абыякавая». Але пасля зноў сказаў, што Нарвегія яго «кінула».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках