19 лютага 2026, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» сустрэліся з Эмануэлісам Зінгерысам

2
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» сустрэліся з Эмануэлісам Зінгерысам

Сустрэча адбылася ў Сеймасе Літвы.

Прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і былыя палітвязні Яўген Афнагель і Максім Вінярскі, а таксама блогер Дзмітрый Казлоў сустрэліся з дэпутатам парламента Літвы і дакладчыкам па пытаннях Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Эмануэлісам Зінгерысам.

«Размова доўжылася амаль дзве гадзіны, — распавёў сайту Сharter97.org каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель. — Гаварылі пра бягучую палітычную сітуацыю, пагрозы суседзям з боку рэжыму Лукашэнкі, новыя арышты і крымінальныя справы, прымусовую дэпартацыю з краіны, лёс Мікалая Статкевіча.

Асаблівую цікавасць выклікалі падзеі 2020 года, тое, што адбывалася на вуліцах беларускіх гарадоў у першыя месяцы пасля выбараў. Пагаварылі і пра турму, пра тое, з чым сутыкаюцца палітвязні ў месцах пазбаўлення волі.

Асобная тэма — праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой: легалізацыя, дакументы, праца, дэпартацыя з Літвы беларускіх добраахвотнікаў, якія абаранялі Украіну, і магчымасці іх вырашэння», — распавёў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках