У цэнтры Мінска адбылося сур'ёзнае ДТЗ
2- 19.02.2026, 18:40
- 3,844
Сутыкненне двух аўтамабіляў на скрыжаванні трапіла на відэа.
Сёння каля 15:20 на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Някрасава сутыкнуліся Toyota і Honda. Момант сутыкнення трапіў на відэа.
ДАІ Мінска паведамляе, што ў выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, а аўтамабілі атрымалі пашкоджанні.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ.

