19 лютага 2026, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі продаж расійскага БАДу

1
У Беларусі забаранілі продаж расійскага БАДу

З вітамінам D3.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвяло забарону на ўвоз, захоўванне, транспартаванне і выкарыстанне ў краіне БАДу «Вітамін D3» расійскай вытворчасці. Сутачная доза біялагічна актыўнага рэчыва ў ім у разы перавышае верхні дапушчальны ўзровень спажывання, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Вытворца БАДу — індывідуальная прадпрымальніца Анастасія Муратова з Расіі.

Паведамляецца, што ў біялагічна актыўнай дабаўцы да ежы «Вітамін D3», ТУ 10.89.19-007-0180384252-2024, утрыманне вітаміну D3 перавышае верхні дапушчальны ўзровень спажывання ў 3,3 раза.

Рашэнне пра забарону на ўвоз, захоўванне, транспартаванне і выкарыстанне БАДу прынята пастановай намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі.

У ведамстве таксама нагадалі, што некантраляваны і самавольны прыём БАДаў да ежы можа прывесці да негатыўных наступстваў для здароўя. Пры гэтым звышмерны прыём вітаміну D3 вядзе да гіпервітамінозу. Гэта выклікае залішак кальцыю, што праяўляецца млоснасцю, ванітамі, слабасцю і г.д. У цяжкіх выпадках лішак вітаміну D3 выклікае пашкоджанні нырак, сэрца і сасудаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках