Словы Зяленскага пра Пуціна выклікалі скандал у Расіі
3- 19.02.2026, 15:17
- 10,238
З'явілася відэа эфіру «Салаўёў Live».
У расійскай прапагандысцкай прасторы ўспыхнуў скандал пасля выказванняў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра Пуціна, піша «Дыялог.UA».
Прычынай стала інтэрв'ю ўкраінскага лідара амерыканскаму выданню Politico, у якім ён жорстка пракаментаваў будучыню кіраўніка Крамля і яго канчыну.
Асабліва рэзка адрэагаваў Міхаіл Звінчук, аўтар буйнейшага расійскага ваеннага тэлеграм-канала «Рыбарь», у эфіры «Салаўёў Live».
Каментуючы словы Зяленскага, Звінчук перайшоў да адкрытых абразаў.
Што сказаў Зяленскі
У інтэрв'ю Зяленскі, кажучы пра Пуціна, адзначыў, што ў расійскага лідара «ня так шмат часу». «Дай бог, каб часу было не надта шмат», — дадаў прэзідэнт Украіны (цытата паводле The Guardian).