19 лютага 2026, Чацвер, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат караля Вялікабрытаніі затрыманы па справе Эпштэйна

Брат караля Вялікабрытаніі затрыманы па справе Эпштэйна

Гэта першы выпадак, калі былы прынц афіцыйна затрыманы ў межах крымінальнага працэсу.

Брат караля Вялікабрытаніі Карла III, былы прынц Эндру Маунтбэтэн-Віндзар быў затрыманы, верагодна, у сувязі са справай Джэфры Эпштэйна, паведамляе BBC.

Былага прынца, якому 19 лютага споўнілася 66 гадоў, затрымалі ў яго маёнтку Сандрынгем у Норфалку, дзе ён пражывае пасля сыходу з Віндзарскага палаца.

Мясцовая паліцыя паведаміла, што ў рамках расследавання правяла затрыманне неназванага мужчыны старэй за шэсцьдзесят гадоў і вобыскі па некалькіх адрасах у Норфалку і графстве Беркшыр. Затрыманы пакуль застаецца пад вартай. У заяве адзначаецца, што ягонае імя і канкрэтныя дэталі справы пакуль не раскрываюцца «ў адпаведнасці з нацыянальнымі рэкамендацыямі».

Паводле СМІ, арышт звязаны з нібыта разгалошваннем канфідэнцыйнай інфармацыі, якая мела дачыненне да Джэфры Эпштэйна. Сам Эндру Маунтбэтэн-Віндзар раней неаднаразова адмаўляў якую-небудзь датычнасць да правапарушэнняў і настойваў на сваёй невінаватасці.

Гэта першы выпадак, калі былы прынц быў афіцыйна затрыманы ў межах крымінальнага працэсу. Раней у дачыненні да яго праводзіліся праверкі і расследаванні, звязаныя з яго сувязямі з Эпштэйнам, але да гэтага моманту арышт не праводзіўся.

Нагадаем, былы прынц Эндру на пачатку лютага 2026 года пераехаў са свайго асабняка Роял-Лодж у Віндзары ў маёнтак на тэрыторыі каралеўскага памесця Сандрынгем у Норфалку. Так брытанская каралеўская сям'я старалася зменшыць грамадскую ўвагу да былога прынца пасля публікацыі новай порцыі дакументаў па справе Джэфры Эпштэйна, у якіх змяшчаюцца сведчанні магчымых сэксуальных сувязяў Эндру з жанчынамі, прывезенымі Эпштэйнам у Вялікабрытанію. Сам Эндру катэгарычна адмаўляе ўсе абвінавачанні.

Раней, у кастрычніку 2025 года, ён быў пазбаўлены тытула прынца і герцага Ёркскага.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках