19 лютага 2026, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатары ЗША ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны наведалі Адэсу

Сенатары ЗША ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны наведалі Адэсу

Палітыкаў праінфармавалі пра тое, як Расія атакуе амерыканскі бізнес.

Сенатары ЗША наведалі Адэсу ўпершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і акурат за некалькі дзён да чацвёртай гадавіны вайны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на пасла Украіны ў ЗША Альгу Сцяфанішыну.

У Адэсу прыбыла дэлегацыя сенатараў ЗША — Джын Шахін (штат Нью-Гэмпшыр), Шэлдан Уайтхаўс (штат Род-Айлэнд), Рычард Блюменталь (штат Канэктыкут) і Крыс Кунс (штат Дэлаўэр).

«Сімвалічна, што візіт адбыўся напярэдадні чацвёртай гадавіны ўварвання, 24 лютага. Сенатары атрымалі падрабязны брыфінг аб сітуацыі з бяспекай у рэгіёне, магчымасцях супрацьпаветранай абароны, наступствах расійскіх удараў па аб'ектах крытычнай інфраструктуры горада і па жылых раёнах», — паведаміла Сцяфанішына.

Паводле яе слоў, сенатараў праінфармавалі пра тое, як Расія атакуе амерыканскі бізнес — ужо пацярпела больш за палову з тых, хто працуе ва Украіне. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы з амерыканскімі сельскагаспадарчымі і лагістычнымі кампаніямі.

«Ключавым элементам праграмы сталі наведванне порта і зносіны з тымі, хто штодня абараняе Адэсу і парты Чорнага мора. Таксама адбылася сустрэча з мясцовымі рэлігійнымі і грамадскімі лідарамі, кіраўніцтвам вобласці», — дадала пасол.

Сцяфанішына адзначыла, што сенатары ЗША ўбачылі Адэсу, якая трымае абарону, а таксама нязломных людзей, якія жывуць і працуюць нягледзячы на пастаянныя атакі, адсутнасць цяпла і электраэнергіі.

«Члены дэлегацыі пацвердзілі неабходнасць узмацнення ціску на агрэсара, у прыватнасці праз прыняцце Кангрэсам ЗША адпаведных двухпартыйных законапраектаў», — паведаміла дыпламат.

Так, Джын Шахін заявіла, што яе законапраекты («Стоп Расія і Кітай» і аб санкцыях супраць «ценявога флоту») гатовыя да разгляду, як толькі Сенат вернецца да працы на наступным тыдні.

Чакае галасавання таксама законапраект аб санкцыях, сааўтарам якога з'яўляецца Рычард Блюменталь — сенатар, вядомы сваёй антырасійскай пазіцыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках