Зяленскі: Лукашэнка павінен ведаць, што мы адкажам
4- 19.02.2026, 6:00
- 5,704
Беларусь нельга губляць для Еўропы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў увядзенне персанальных санкцый супраць Лукашэнкі. Ён адзначыў, што Расія прынесла поўнамаштабную вайну ва Украіну «у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, і гэта факт». Але ўсё ж доўгі час Лукашэнка ўстрымліваўся ад прамых дзеянняў на карысць РФ.
У той жа час з восені 2025 года Украіна фіксуе на тэрыторыі РБ рэтранслятары, якія працуюць на падтрымку расійскіх ударных дронаў. Гэта тэхніка дапамагае агрэсару абстрэльваць нашы паўночныя рэгіёны: ад Кіева і Кіеўшчыны да Валынскай вобласці. «Гэта былі ўдары па энергетыцы, па нашай чыгунцы», – паведаміў прэзідэнт.
Акрамя гэтага, Лукашэнка працягвае падыгрываць крамлёўскаму дыктатару Уладзіміру Путіну ў яго небяспечнай геапалітычнай гульні з «Арэшнікам». Гэта агульнаеўрапейская пагроза.
«Па сукупнасці ўсяго гэтага мы таксама змяняем палітыку і будзем адказваць адэкватна пагрозе. У Мінску павінны гэта разумець. Ёсць гэты палітычны сігнал з санкцыямі. Я даручыў уважліва вывучыць таксама ўсе схемы Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў. Мы будзем супрацьдзейнічаць больш адчувальна. І будзем працаваць з нашымі партнёрамі ў рэгіёне і ва ўсёй Еўропе, а таксама з глабальнымі партнёрамі, каб яны цалкам усведамлялі, з чым маюць справу, калі гаворка ідзе пра рэжым у Беларусі.
Беларусь – краіну, людзей, народ – нельга губляць для Еўропы. Але асобу, якая ставіць Беларусь на службу Расіі, дакладна варта «страціць»», – заявіў Зяленскі.