19 лютага 2026, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна, ЗША і РФ абмяркоўваюць ідэю стварэння дэмілітарызаванай зоны на Данбасе

2
Украіна, ЗША і РФ абмяркоўваюць ідэю стварэння дэмілітарызаванай зоны на Данбасе

Яе не будзе кантраляваць ніводны з бакоў.

Чарговая сустрэча па спыненні вайны ва Украіне завяршылася без якіх-небудзь прыкмет істотнага прагрэсу. Аднак падчас перамоваў цягам апошніх тыдняў афіцыйныя асобы абмяркоўвалі ідэю стварэння дэмілітарызаванай зоны на Данбасе, якую не кантралявала б ніводная з армій.

Пра гэта паведамляе выданне The New York Times са спасылкай на тры дасведчаныя крыніцы.

NYT піша, што ідэя стварэння дэмілітарызаванай зоны адраджае прапанову, якая была ўключаная ў папярэднія мірныя планы, у прыватнасці ў 28-пунктавы план, які прапаноўвала адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у лістападзе 2025 года.

Як адзначаюць журналісты, каб абедзвюм бакам было лягчэй прыняць гэтую ідэю, перамоўшчыкі таксама абмеркавалі стварэнне зоны свабоднага гандлю ў любой магчымай дэмілітарызаванай зоне.

Яшчэ адно пытанне — вывад войскаў з лініі фронту. У снежні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі дапусціў, што Украіна не выведзе войскі, калі РФ не адыйдзе на такую ж адлегласць.

Паводле слоў двух крыніц, на перамовах, што адбыліся ў гэтым месяцы ў Абу-Дабі, украінцы абмяркоўвалі варыянты частковага вываду расійскіх войскаў з лініі фронту, які неабавязкова будзе сіметрычным. NYT кажа, што гэта сігналізавала пра змякчэнне пазіцыі Кіева.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках