Зяленскі пракаментаваў рэзананснае інтэрв’ю Залужнага
2- 18.02.2026, 22:12
- 4,816
Прэзідэнт Украіны заявіў, што галоўнае — агульная пазіцыя.
Пасля інтэрв’ю былога галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны Валерыя Залужнага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «любая іншая палітыка ва Украіне цяпер абсалютна лішняя».
Пра гэта ён сказаў падчас вячэрняга відэазвароту у сераду, 18 лютага.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў украінскім вайскоўцам, якія вядуць актыўныя дзеянні і папаўняюць абменны фонд.
Ён адзначыў, што менавіта іх смеласць забяспечвае ўсё гэта: гуманітарныя вынікі, магчымасць дыпламатыі і моцныя перамоўныя пазіцыі.
«Важна, калі гэтыя пазіцыі агульныя. Калі мы ўсе ва Украіне працуем дзеля таго, каб Украіна вытрымала, абараніла сябе і дасягнула годнага міру. Любая іншая палітыка ва Украіне цяпер абсалютна лішняя. Гэта час вайны. Час абароны нашай дзяржавы, абароны нашага народа. Асабістае — на потым», — заявіў Зяленскі.
18 лютага інфармагенцтва Associated Press апублікавала інтэрв’ю экс-галоўнакамандуючага ЗСУ і пасла Украіны ў Вялікабрытаніі Валерыя Залужнага.
У ім ён, між іншым, распавёў, што правесці контрнаступленне 2023 года не ўдалося з-за дзеянняў Зяленскага і іншых «афіцыйных асоб».