Дрон ЗСУ з гучнагаварыцелем дапамог узяць у палон пяць расіян
1- 18.02.2026, 20:40
Відэафакт.
На Паўночна-Слабажанскім напрамку Узброеныя сілы Украіны ўзялі ў палон пяць расійскіх акупантаў з дапамогай дрона і гучнагаварыцеля. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла 158-я асобная механізаваная брыгада.
Паведамляецца, што байцы 158-й АМБр праз гучнагаварыцель звярнуліся да расійскіх вайскоўцаў.
«Расійскія салдаты, мы ведаем, дзе вы хаваецеся. Даём вам апошні шанс. Праз гадзіну сховішча будзе цалкам знішчана. Калі здасцеся ў палон, то застанецеся жывымі і пойдзяце на абмен да родных. Усе групы, якія ўчора перамяшчаліся разам з вамі, ужо знішчаныя і ляжаць у палях», — гаварылася ў звароце.
Пасля гэтага са сховішча выйшлі двое расіян і здаліся ў палон. У паведамленні брыгады ўдакладняецца:
«Байцы 158-й брыгады на Паўночна-Слабажанскім напрамку ўзялі ў палон з дапамогай дрона з гучнагаварыцелем двух расійскіх вайскоўцаў з пазыўнымі Горец і Хирург. Потым гэтыя двое запісалі зварот з запрашэннем да сваіх „калегаў“, пасля чаго здаліся яшчэ трое акупантаў».
У брыгадзе таксама заявілі, што камандаванне арміі РФ адкрыла агонь па ўласным вайскоўцу, які спрабаваў здацца.