18 лютага 2026, Серада, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы ў Жэневе: Зяленскі паведаміў пра прагрэс на адным з накірункаў

2
Перамовы ў Жэневе: Зяленскі паведаміў пра прагрэс на адным з накірункаў

Бакі амаль дамовіліся.

У ходзе дводзённых перамоў у Жэневе дэлегацыі Украіны, Расіі і ЗША дасягнулі істотнага прагрэсу на ваенным накірунку, аднак абмеркаванне палітычных пытанняў было складаным.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў падчас зносін з журналістамі.

«Што датычыць змястоўнасці перамоў. Перш за ўсё, вы ведаеце, ёсць два накірункі: ваенны і палітычны. Тут хачу сказаць, што ўсе тры бакі ў ваенным накірунку былі канструктыўныя. На мой погляд, у прынцыпе, ваенныя разумеюць, як манітораваць спыненне агню і спыненне вайны», — заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, ваенныя, у прынцыпе, амаль пра ўсё дамовіліся. Маніторынг дакладна будзе з удзелам амерыканскага боку, і гэта канструктыўны сігнал.

«Усе астатнія дэталі — дзе, як манітораваць, тэхнічныя нюансы — усё гэта мне генерал (начальнік Генштаба ЗСУ Андрэй — рэд.) Гнатаў дакладзіць у больш шырокім фармаце пасля вяртання», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што палітычная складовая — гэта ўсе адчувальныя пытанні: Усход, Запарожская АЭС і інш.

«Мы бачым, што ёсць напрацоўкі, пакуль пазіцыі розныя, таму што перамовы былі няпростыя. То бок у ваенным накірунку я пачуў прагрэс. У палітычным накірунку — быў дыялог, дамовіліся ісці далей», — падсумаваў кіраўнік Украіны.

Зяленскі таксама падкрэсліў, што з-за таго, што перамоўная група не можа па тэлефоне дакласці ўсе дэталі, толькі пасля вяртання будзе больш разумення адносна вынікаў перамоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках