У Брэсце на аўкцыёне прадаюць рарытэтны савецкі аўтобус
3- 18.02.2026, 12:49
- 3,872
Як ён выглядае і колькі каштуе.
У Брэсце на аўкцыёне прадаюць самы сапраўдны аўтобус па цане, якая не дацягвае да $2 тыс., заўважыў ABW.BY.
Праўда, гэта зусім не навенькі пасажырскі аўтобус, а амаль саракагадовы.
Аб'ява пра продаж з'явілася на электроннай пляцоўцы ЭТП «БУТБ-Имущество». У ёй пазначана, што на таргі выставілі аўтобус КАвЗ-3270 1988 года выпуску.
Пакуль рэтратэхніка знаходзіцца ва ўласнасці восьмага будаўнічага трэста. Аўкцыён прызначаны на 19 сакавіка 2026 года. Прыём заявак — да 16-га чысла. Стартовая цана лота — 5600.
Аўтобусы КАвЗ-3270 выпускаліся ў Кургане (РФ) з 1986 па 1991 год. Пад капотам — бензінавы карбюратачны рухавік ЗМЗ V8 аб'ёмам каля 4,3 літра і чатырохступеньчатая механічная каробка перадач.
Адначасова ў салоне можна перавозіць да 30 пасажыраў, хоць ён і разлічаны на 21 пасадачнае месца. Дзверы ўсяго адны. Іх адчыняе вадзіцель. Затое ў салоне ёсць пячка — у маразы не змерзнеш.

Паводле слоў экспертаў, цяпер аўтобусы КАвЗ-3270 лічацца паўнавартаснай рэтратэхнікай. Яны часта становяцца аб'ектам цікавасці калекцыянераў і рэстаўратараў.