У Беларусі ужорстчваюць кантроль за продажам бытавой тэхнікі
13- 18.02.2026, 12:30
- 8,544
Змены ўступяць у сілу з 1 сакавіка.
Новая сістэма прасочвальнасці шэрагу тавараў дазволіць кантраляваць іх абарот і весці аператыўнае назіранне за сітуацыяй з цэнамі.
Цэлы шэраг бытавой тэхнікі ў Беларусі ўключаць у сістэму прасочвальнасці тавараў з 1 сакавіка 2026 года, паведаміў кансультант упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах Дзмітрый Васіленка.
Гаворка ідзе пра адсочванне руху тавару па ўсім ланцужку паставак ад вытворцы да канчатковага спажыўца. Такая сістэма была распрацавана, каб выканаць абавязацельствы Беларусі, прынятыя ў рамках ЕАЭС.
«Створаны спецыялізаваны праграмны комплекс. Сістэма прасочвальнасці тавараў, якая ажыццяўляе збор, апрацоўку, захоўванне інфармацыі адносна ўсяго руху тавару», – патлумачыў Дзмітрый Васіленка.
Па яго словах, у першую чаргу гэта патрэбна для зніжэння долі кантрафактнай прадукцыі. Другая задача – развіццё лічбавізацыі эканомікі. Прасочвальнасць аўтаматычна прадугледжвае абавязковае выкарыстанне электронных накладных. Гэта паскорыць бізнес-працэсы, з аднаго боку, і спросціць працу дзяржаўных органаў – з другога.
З 1 сакавіка, як удакладніў прадстаўнік падатковага ведамства, пачнуць адсочваць такія тавары, як пральныя машыны, мультываркі, посудамыйныя машыны, мікрахвалёўкі, кухонныя пліты, пыласосы, прасы, чайнікі, дрылі, фены, тэлевізары і іншыя.
«Выбар прыпаў на такі пэўны пералік тавараў у сувязі з тым, што гэта тавары не спецыфічнага і не крытычнага попыту для насельніцтва. То-бок, скажам так, для іх увядзення ў сістэму прасочвальнасці суб'ектам гаспадарання не спатрэбіцца шмат дадатковых дапрацовак уласных сістэм», – патлумачыў Дзмітрый Васіленка.
Ён дадаў, што ў некаторых выпадках будуць сачыць і за гандлем б/у таварамі. Гэта датычыцца, у тым ліку, халадзільнікаў, тэлевізараў і пральных машын.