18 лютага 2026, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія гатовая размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю НАТА

5
Эстонія гатовая размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю НАТА

З заявай выступіў міністр замежных спраў краіны.

Пры неабходнасці Эстонія гатовая размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю саюзнікаў.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў краіны Маргус Цахкна, паведамляе ERR.

Ён падкрэсліў, што Еўропе не варта адхіляць наднацыянальнае ядзернае стрымліванне НАТА.

«Мы не супраць размяшчэння ядзернай зброі на нашай тэрыторыі. У нас няма такой дактрыны, якая выключала б гэта, калі НАТА палічыць неабходным у адпаведнасці з нашымі планамі абароны размясціць, напрыклад, ядзерную зброю і на нашай тэрыторыі», — сказаў эстонскі міністр.

15 лютага выданне Politico паведаміла, што некалькі еўрапейскіх краін публічна абвясцілі пра намер далучыцца да перамоў аб стварэнні сумеснага ядзернага стрымлівання ў Еўропе ў дадатак да амерыканскага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках