18 лютага 2026, Серада, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэлендж Петкевіч: місія невыканальная

17
Чэлендж Петкевіч: місія невыканальная
Наталля Петкевіч

Чаму Лукашэнка накінуўся на сваю топ-чыноўніцу?

Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы справаздачу ўрада за мінулы год, заявіў, што ў краіне «сотні бюджэтных прысосак амаль у кожным ведамстве і міністэрстве» — «блатныя месцы для адстаўных чыноўнікаў і гэтак далей». Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў «тэрмінова пазбавіцца ад незразумелых арганізацый, структур і бюракратаў».

У гэтай справе, паводле яго слоў, недапрацоўвае віцэ-прэм’ерка Наталля Петкевіч. Да яе ў гэтым пытанні «буксавалі» Ігар Пятрышэнка і Уладзімір Каранік.

«Салідарнасць» спытала ў палітычнага аглядальніка «Радыё Свабода» Валерыя Карбалевіча, як можна ацаніць працу Наталлі Петкевіч на яе пасадзе і чаму Лукашэнка ёю незадаволены.

— Цяжка даваць ацэнку працы Наталлі Петкевіч на яе пасадзе, бо сістэма даволі закрытая, а чыноўнікі ў Беларусі не вядуць самастойнай палітыкі, а выконваюць указанні зверху. Лукашэнка абвінаваціў Петкевіч у тым, што ў краіне шмат непатрэбных бюджэтных арганізацый, аднак цяжка сказаць, наколькі гэта справядлівая заўвага, — кажа палітычны аглядальнік.

Карбалевіч адзначае, што Петкевіч як віцэ-прэм’ерка курыруе сферу сацыяльнай палітыкі, а гэта неабходны інстытут у многіх дзяржавах.

Нагадаем, што Петкевіч, каментуючы сваё прызначэнне ў маі 2025-га, называла гэта «чэленджам» і «пэўным выклікам».

— Бо гэта не проста сацыяльная сфера (адукацыя, ахова здароўя, культура) — гэта велізарная эканоміка. Лукашэнка паставіў вялікія задачы і ўскладае вялікія надзеі на выніковасць, — заяўляла яна, падкрэсліваючы, што «сацыяльны блок — гэта самае галоўнае для нашых людзей».

— Ёсць нямала міністэрстваў, напрыклад, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія ў рыначнай эканоміцы не патрэбныя і ад іх можна адмовіцца, — дадае Валерый Карбалевіч. — А вось ад устаноў, якія курыруе Петкевіч, адмовіцца нельга. Толькі калі перадаць прыватнаму сектару. Але ці магчыма гэта сёння ў Беларусі? Цяжка ўявіць, што нейкія арганізацыі, напрыклад, у сферы адукацыі, перададуць прыватнікам, бо сёння мы назіраем адваротную карціну.

У краінах з рыначнай эканомікай ёсць прыватныя пенсійныя фонды. У Беларусі ж дамінуе дзяржаўная пенсійная сістэма. Таму я дрэнна разумею абвінавачанні Лукашэнкі: якія бюджэтныя арганізацыі можна ліквідаваць, каб гэта было бязбольна для эфектыўнасці сацыяльнай сферы?

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках