18 лютага 2026, Серада, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі зрабіў жорсткую заяву пра Мядзінскага

14
Зяленскі зрабіў жорсткую заяву пра Мядзінскага
Уладзімір Зяленскі

«Няма часу на ўсё гэта дз…».

Украіна і Расія павінны як мага хутчэй скончыць вайну. Няма часу слухаць філасофскія разважанні памочніка расійскага дыктатара Уладзіміра Мядзінскага.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю Axios.

Кіраўнік украінскай дзяржавы выказаў занепакоенасць, што расійская дэлегацыя, якую ўзначаліў Мядзінскі, паспрабуе ператварыць мірныя перамовы ў фармальнасць або вярнуцца да зыходнай кропкі, каб выйграць для сваіх салдат час на полі бою.

Зяленскі звярнуў увагу, што, як і дыктатар Уладзімір Пуцін, Мядзінскі любіць філасофстваваць пра «гістарычныя карані» вайны.

«У нас няма часу на ўсё гэта дзярмо. Нам трэба прымаць рашэнні і заканчваць вайну», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках