Зяленскі даручыў рыхтаваць асабістую сустрэчу з Пуціным
7- 18.02.2026, 6:31
- 5,844
Прэзідэнт Украіны мае намер абмеркаваць тэрытарыяльнае пытанне з расійскім дыктатарам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае намер абмеркаваць тэрытарыяльнае пытанне з расійскім дыктатарам і даручыў падрыхтаваць асабістую сустрэчу.
Пра гэта Зяленскі паведаміў у інтэрв’ю Axios.
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што найлепшы спосаб дасягнуць прарыву ў тэрытарыяльным пытанні — асабістая сустрэча з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
Зяленскі таксама распавёў, што даручыў сваёй камандзе падняць пытанне аб маючай адбыцца сустрэчы на ўзроўні лідараў у Жэневе.