23 лютага 2026, панядзелак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Участак недалёка ад Мінска купілі за $4 тысячы

1
Участак недалёка ад Мінска купілі за $4 тысячы

Вынікі зямельнага аўкцыёну.

Сёння адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзянам Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у вёсках, што знаходзяцца на тэрыторыі Усяжскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Realt распавядае пра вынікі таргоў.

На аўкцыён былі вынесены два лоты — зямельныя ўчасткі ў вёсках Кавалёўшчына і Прудзішча.

Лот №  — участак з кадастравым нумарам 6248 560 3401 000 72 знаходзіцца ў вёсцы Кавалёўшчына на вуліцы Набярэжнай, 1. Населены пункт размешчаны прыблізна ў 14 кіламетрах ад Смалявічаў і ў 34 кіламетрах ад Мінска. Зямельны надзел мае плошчу 15,19 соткі.

Ёсць магчымасць падключэння да будучага аб’екта будаўніцтва электра- і водазабеспячэння. Лот быў ацэнены ў 15 00 рублёў. На яго прэтэндаваў адзін чалавек. Зямельны надзел прададзены адзінаму заяўніку па пачатковай цане, павялічанай на 5%, то-бок за 15 50 рублёў, або 5 18 долараў па афіцыйным курсе Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну.

Лот №  — участак з кадастравым нумарам 6248 560 5201 000 88 размешчаны ў вёсцы Прудзішча на вуліцы Цэнтральнай, 8 Д. Населены пункт знаходзіцца прыкладна ў 15 кіламетрах ад Смалявічаў і ў 44 кіламетрах ад Мінска.

Зямельны надзел мае плошчу 19,83 соткі. Ёсць магчымасць падключэння да дома электрычнасці і газу. Пачатковая цана лота склала 12 00 рублёў. На ўчастак паступіла адна заява. Лот рэалізавалі адзінаму заяўніку за 12 00 рублёў, або 4 14 долараў.

Усяжскі сельсавет размешчаны ў 30 кіламетрах ад Мінска. Мяжуе з Азерыцка-Слабадскім, Жодзінскім сельсаветамі і Лагойскім раёнам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках