Гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска прадаюць за $1 мільён
4- 17.02.2026, 13:46
- 4,116
Што пра яго вядома.
Пад Мінскам выставілі на продаж гарналыжны комплекс з вялікай колькасцю розных аб’ектаў інфраструктуры. Вы цалкам маглі пра яго і не ведаць, бо гэта месца не такое раскручанае, як яго прамыя канкурэнты. Тым не менш пляцоўка спраўна працавала з 2001 года, але цяпер шукае новага ўладальніка.
Гаворка пра парк актыўнага карпаратыўнага адпачынку «Якутскія горы», які знаходзіцца ў вёсцы Якуты за 37 км ад Мінска. У зімовы час пляцоўка выкарыстоўваецца як гарналыжны і цюбінгавы парк, а ў летні — як месца для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў і фестываляў да 4000 гасцей.


На тэрыторыі «Якутскіх гор» размяшчаецца мноства аб’ектаў, у тым ліку гарналыжная траса даўжынёй 500 метраў і з перападам вышыні 60 метраў, пад’ёмнік, цюбінгавыя трасы па 150 і 180 метраў.
— Дагледжаная тэрыторыя плошчай 13,5 га, — апісваюцца ўладанні ў аб’яве. — Унікальны ўзгорысты ландшафт, рэстаран, драўляны павільён на 250 гасцей, шатро, альтанкі, лазня з адкрытым пнеўмакаркасным басейнам, пэйнтбольная пляцоўка, 2 палі для міні-футбола, пляцоўка для валейбола, свідравіна.



Аб’ект ацанілі ў 2 861 800 рублёў, гэта значыць прыблізна ў $1 мільён.