ЗСУ тройчы паразілі рэдкую паўночнакарэйскую САУ «Коксан» на Луганшчыне
- 16.02.2026, 23:40
Відэафакт.
Аператары дронаў Сіл беспілотных сістэм 429-й брыгады «Ахілес» нанеслі ўдар па рэдкай самаходнай артылерыйскай устаноўцы ворага ў Луганскай вобласці.
САУ «Коксан» вяла агонь у кірунку Купянска і была выяўлена па цеплавым слядзе ад нядаўняга вядзення агню.
Пасля ўдакладнення каардынат і суправаджэння мэты пілоты брыгады тройчы паразілі варожую тэхніку.
САУ «Коксан» — паўночнакарэйская 170-мм далёкабойная артылерыйская ўстаноўка, перададзеная расійскім войскам у якасці знешняй ваеннай дапамогі для кампенсацыі страт іх артылерыі.
Відэа апублікавана ў афіцыйным тэлеграм-канале Сіл беспілотных сістэм ЗС Украіны.