БЧ паведаміла пра вяртанне на маршруты польскіх цягнікоў
- 16.02.2026, 23:14
- 1,174
Раней іх здымалі з маршрутаў нібыта з-за марозаў.
Пра вяртанне на маршруты польскіх цягнікоў 16 лютага паведаміла Беларуская чыгунка (БЧ).
Аднаўлена перавозка пасажыраў польскімі цягнікамі бізнес-класа па спалучэнні Мінск — Віцебск — Мінск, адзначае БЧ.
З 16 лютага ў эксплуатацыю вярнуліся маторавагонныя рухомыя склады серыі ДП-6 (цягнікі №704 Мінск — Віцебск, №712/711 Мінск — Віцебск — Мінск і №713/714 Віцебск — Мінск — Віцебск), з 17 лютага 2026 года такімі ж складамі будуць абслугоўвацца цягнікі №704/703, №712/711 і №714/713 Мінск — Віцебск — Мінск.
Прыпыненне эксплуатацыі польскіх цягнікоў з 3 па 15 лютага ў паведамленні тлумачыцца «тэхнічнымі прычынамі ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ».
Раней таксама паведамлялася, што зняцце з маршрутаў цягнікоў польскай вытворчасці было выклікана моцнымі маразамі.