Іран пачаў ваенна-марскія вучэнні
2- 16.02.2026, 19:05
- 1,210
На тле пагрозаў Трампа.
Узброеныя сілы Ірана пачалі маштабныя ваенна-марскія вучэнні ў Армузскім праліве, паведамляе Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) у сваім тэлеграм-канале.
Вучэнні атрымалі назву «Разумны кантроль над Армузскім пралівам». Іх мэта — ацаніць гатоўнасць аператыўных падраздзяленняў КВІР і адпрацаваць сцэнарыі адказных ваенных дзеянняў. Хад вучэнняў кантраляваў галоўнакамандуючы КВІР генерал-маёр Махамад Пакпур.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагразіў Ірану «вельмі жорсткімі мерамі» ў выпадку зрыву здзелкі з Вашынгтонам. Рэспубліканец разглядае магчымасць адпраўкі авіяносца ў Тэгеран і дадатковых ваенных сіл.