У Беларусі правядуць «Трактарны біятлон»
6- 16.02.2026, 18:01
- 1,394
Што там будзе?
«Трактарны біятлон — 2026» пройдзе 21 лютага ў Горках (Магілёўская вобласць).
Спаборніцтвы арганізуюць на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Спаборнічаць будуць як студэнты профільных навучальных устаноў, так і вопытныя механізатары.
Усяго ў трактарных выпрабаваннях возьмуць удзел больш за 20 чалавек. Яны прыедуць з пяці абласцей — Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай.
Трактарыстам-біятланістам трэба будзе прадэманстраваць меткасць і віртуознае кіраванне сельскагаспадарчай тэхнікай.
Удзельнікаў чакае ў тым ліку паласа перашкод.
Праграма ўключае хуткасныя заезды на трактарах «Беларус-920», а таксама паездкі на «Беларус-3522» і «Беларус-82.1».
