Іран таемна аднаўляе свой ракетны арсенал
- 16.02.2026, 16:31
- 1,206
Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі.
Іран зноў нарошчвае запасы ракет, паведамляе часопіс Der Spiegel. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што пасля сур'ёзных страт у ходзе дванаццацідзённай вайны з Ізраілем Іран на дзіва хутка аднавіў заводы, выпрабавальныя палігоны і пускавыя ўстаноўкі. На ракетным палігоне ў Шахрудзе і на амаль цалкам разбураным аб’екце ў Аманде, відаць, ідуць асабліва інтэнсіўныя працы.
У аўторак, 17 лютага, у Жэневе павінен адбыцца чарговы раунд перамоваў паміж Іранам і ЗША. У іх будуць удзельнічаць іранскі міністр замежных спраў Аббас Арагчы, спецпасланнік Белага дома Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер.
Перамовы павінны весціся праз пасярэднікаў. Іран хоча абмяркоўваць выключна сваю ядзерную праграму і змякчэнне амерыканскіх санкцый. ЗША патрабуюць значна больш. Акрамя ядзернай праграмы, амерыканцы намерваюцца абмеркаваць і іранскі ракетны арсенал — тое самае ўзбраенне, запасы якога цяпер папаўняюць муллы. Акрамя таго, ЗША дамагаюцца спынення іранскай падтрымкі тэрарыстычных груп на Блізкім Усходзе — уключна з «Хізбалай» у Ліване і ХАМАСам у сектары Газы.
У выпадку правалу перамоваў Вашынгтон не выключае ваеннага ўдару па Іране. Каб падмацаваць гэтую пагрозу, ЗША ўжо некалькі тыдняў перакідваюць дадатковыя вайсковыя сілы на Блізкі Усход.